561 адзежына, -ы, ж. Адзін з прадметаў адзення. Іван, нічога не кажучы, агарнуў адзежынай худыя, вострыя плечы [Джуліі]. Быкаў. 562 адзенне, -я, н. 1. Вырабы з тканіны, футра і пад., якія надзяюць на сябе. Цёплае адзенне. Цывільнае адзенне. □ Яны некуды спяшаліся, гэтыя людзі ў нязвыклым… 563 адзеравянеласць, -і, ж. Уласцівасць і стан адзеравянелага. 564 адзеравянелы, -ая, -ае. 1. Які стаў цвёрдым, як дрэва; ператварыўся ў драўніну. // перан. Анямелы, здранцвелы. // перан. Нерухомы, застылы. 2. перан. Безуважны,… 565 адзеравяненне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. адзеравянець. 566 адзеравянець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Зрабіцца цвёрдым, як дрэва. 2. Страціць адчувальнасць; анямець, здранцвець. Калі Сымон сеў за стол, далоні яго не хацелі гнуцца,… 567 адзервянеласць, -і, ж. Уласцівасць і стан адзервянелага. 568 адзервянелы, -ая, -ае. Тое, што і адзеравянелы. 569 адзервяненне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. адзервянець. 570 адзервянець, -ею, -ееш, -ее; зак. Тое, што і адзеравянець. — Значыцца, у вас зоркае вока, а ваша сэрца не зусім адзервянела, — заўважыў Лабановіч. Колас. 571 адзержацца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак. Разм. 1. Устаяць на месцы, захаваць раўнавагу, не ўпасці. У галаве.. [парабчыхі] ад слабасці закружылася, яна не магла адзержацца… 572 адзетак, -тку, м. Разм. Тое, што і адзенне. 573 адзеты, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад адзець. 2. у знач. прым. У адзенні. [Рыгор] ляжаў адзеты на непасланай пасцелі. Гартны. 3. у знач. прым. Забяспечаны… 574 адзецца, адзенуся, адзенешся, адзенецца; зак. 1. Надзець на сябе вопратку. [Лабановіч] кінуў скрыпку на стол.. і, момант падумаўшы, адзеўся, узяў палку і пайшоў.… 575 адзець, адзену, адзенеш, адзене; зак., каго-што. 1. Надзець на каго-н. адзенне. Маці адзела Славу, вынесла на двор, пасадзіла пры асвечанай сонцам сцяне. Чорны.… 576 адзёр, адру, м. Заразная, пераважна дзіцячая, хвароба, якая суправаджаецца высыпкай, запаленнем дыхальных шляхоў і гарачкай. Галена мела моцнае здароўе. Перахварэўшы… 577 адзёрны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адру. Адзёрнае захворванне. // Выкліканы адром. Адзёрная высыпка. 578 адзімаваць, -мую, -муеш, -муе; зак. Правесці дзе-н. зіму. 579 адзімак, -мку, м. Веснавы замаразак. А ўжо нават сам дрыготкі адзімак Вяшчуе звонка: — Ідзе вясна! Кірэенка. 580 адзін, аднаго, м.; адна, адной (аднае), ж.; адно, аднаго, н.; адны, -ых; ліч. кольк. 1. Лік. Адзін плюс два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1. Адзін…