541 аджылы, -ая, -ае. 1. Які аджыў, не адпавядае сучаснасці. 2. у знач. наз. аджылае, -ага, н. Тое, што аджыло. К.Крапіва [ужо ў ранніх сваіх творах] не абмяжоўваўся… 542 аджын, -у, м. Уст. Адработ жнівом за пазыку, паслугу і пад. 543 аджынацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да аджацца (у 1 знач.). 2. Зал. да аджынаць. 544 аджынаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аджаць. 545 аджыты, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад аджыць (у 1 знач.). 2. у знач. прым. Мінулы, пражыты. Спявае дзед песню, а дзедавы думкі сваю песню спяваюць, невясёлую… 546 аджыўшы, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. незал. пр. ад аджыць. 2. у знач. прым. Які аджыў сваё, не адпавядае сучаснасці. Аджыўшая тэорыя. Аджыўшыя погляды. 3. у знач.… 547 аджыцца, -жывецца; зак. Прайсці, прамінуць, перажыцца. [Галена:] — Што было, тое аджылося, а што будзе, тое важней. Чорны. 548 аджыць, -жыву, -жывеш, -жыве; -жывём, -жывяце; зак. 1. Пражыць, адслужыць свой час. Прыходзіла бабуля, уздыхала, жалілася на хваробы і старасць: глядзі ж, беражы… 549 адзавізм, -у, м. Апартуністычная плынь у РСДРП, што ўзнікла пасля рэвалюцыі 1905 г. і патрабавала адазвання сацыял-дэмакратычных дэпутатаў з Дзяржаўнай думы і… 550 адзавіст, -а, М -сце, м. Прыхільнік адзавізму. 551 адзавісцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адзавізму. 552 адзаду, прысл. Разм. Тое, што і ззаду. Калі параўняліся людзі з дубам, тады.. тыя, што ішлі адзаду, пацяглі за рукавы пінжака пана Зыгмунта. Лынькоў. 553 адзаліць, -залю, -золіш, -золіць; зак., што. Спец. Апрацаваць (шкуры) вапнавым растворам для выдалення шэрсці. 554 адзваніць, -званю, -звоніш, -звоніць; зак. 1. што. Адзначыць што-н. звонам; празваніць. На сцяне гадзіннік адзваніў дванаццаць. Галавач. 2. без дап. Кончыць званіць.… 555 адзвінець, -ніць; зак. 1. Празвінець; перастаць звінець, заціхнуць. Яшчэ не адзвінеў званок у калідоры, а мы імчаліся з другога паверха ў раздзявалку.. Хадкевіч.… 556 адзвон, -у, м. Дадатковы гук, які вынікае ад удару металічных ці шкляных прадметаў аб што-н. і далучаецца да асноўнага гуку ці шуму. Толькі чутно было, як боўталася… 557 адзвоньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адзваніць (у 1 знач.). 558 адзежа, -ы, ж. Тое, што і адзенне (у 1 знач.). [Кузьма:] — Справа не ў тым, у якой адзежы ты ходзіш, а ў тым, што пад гэтай адзежай ты носіш. Колас. Прытрымліваючы… 559 адзежка, -і, ДМ -жцы; Р мн. -жак; ж. 1. Памянш. да адзежа. Каб не ежка ды не адзежка, было б грошай поўна дзежка. Прыказка. 2. Адзінкавы прадмет адзення; тое,… 560 адзежны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адзежы; прызначаны для адзежы. Адзежная шафа. Адзежная тканіна. Адзежнае забеспячэнне.