На запыт знайшлося 220 артыкулаў

  1. 21
    сачыўка — сачавіца.
    Сачывачка ў капах стаіць, верабеічка ў страсе сядзіць.
  2. 22
    сашчаўгнуцца — саслізнуцца, злузацца.
    Шчупак сашчаўгнуўся са столу й плясь на падлогу.
  3. 23
    сваейшы — раднейшы, больш родны.
    Яна ўсё-ткі сваейшая, да яе й душа мая хінецца.
  4. 24
    сваё — тутэйшае, прыроднае.
    Гэта рыба свайго возіра.
  5. 25
    светач — кшталту падсвечніка на ножцы й лучыну ўторквалі; яшчэ — сведка, відавочнік.
    Светач свеціць ня дужа, алі ўсё ж пацёмкі святлейшыя з ім. Ты што - светачам у нагах стаяў, як яны дзіця робілі?
  6. 26
    свечка — плямка тлушчу ў варыве.
    У супе каб свечка, крупіна за крупіной ганяецца з дубіной.
  7. 27
    свойсклівы — ручны, хатні.
    Свойсклівыя гусі ў вырай не лятуць.
  8. 28
    святочыць — прыбіраць да свята.
    Глядзі, як да Вялічка хату святочыць.
  9. 29
    седзіва — сядзенне.
    Ад такога седзіва азадкі каменнымі зробяцца.
  10. 30
    седня — доўгае сядзенне ў гасцях, на зборнях.
    Ад седні дурной галава стогам.
  11. 31
    селядоўка — бочка пад селядцы; яшчэ — тоўсты, азызлы.
    Ужо набралася, селядоўка, ісці цяжка.
  12. 32
    семнастоўка — дзяўчынка сямнаццаці гадоў.
    І семнастоўцы замуж загарэлася.
  13. 33
    семяна — насенне, семя.
    Гэту бульбу на семяну пакіну. Схаджу якой семяны купіць у краму. Садзяць цыбулю саўсім маленькую ад семяны.
  14. 34
    семяннік — гурок (гарбуз), пакінуты да замаразкаў, каб з яго семя ўзяць.
    Адны семяннікі, як быкі, у лясе бакі адлежваюць.
  15. 35
    семярня — сем (як пяцярня).
    Сягоння нажала сем семярэнь і тры кучкі.
  16. 36
    сеніна — сухая травіна.
    Каза з'есь тры сініны й кініць.
  17. 37
    серан — шарон, шарпак.
    У серан ногі праваліваюцца, цяжка йсці. Снег зсеранеў - карыной зробіўся.
  18. 38
    сечыва — збітае з дошак карыта, у якім секачом сякуць ахрап'е.
    Насяку ў сечыві якога капусніку, каб хоць як ад парсюка адчапіцца.
  19. 39
    сёлетнік, сёлетнічак, сегалетак — прыплод гэтага (сяго) года.
    І пітух і бык сёлетнік. Цялушку-сігалетку на племя пусціла, а бычка-сёлетнічка здала на мяса.
  20. 40
    сівак, сівец, сівах, сіваяй — сівы, стары.
    Сівак-сівак, а ў маладзіцах знаіць смак. І сівец да чужых сянец. І ў сіваяя душа маладая, і ў яго душа не балалайка.

Паведаміць пра недакладнасьць