На запыт знайшлося 220 артыкулаў

  1. 81
    слінявіць — імжыць, макрэць.
    Пашоў слінявіць дождж узноў.
  2. 82
    слушны — паслухмяны.
    Сынок у мяне слушны, што скажу, робіць.
  3. 83
    сляпінда, сляпур, сляпея — падслепаваты (пагардліва).
    Сляпінда сляпіндой, а грошы бачыць. Што добрага ў гэтым слепуру?
  4. 84
    сляпцы — слепаватыя, слабыя вочы.
    Пляц вялікі, ды што я ўбачу сваімі сляпцамі.
  5. 85
    смаласкіп — смалакурня.
    Усё лета на смаласкіпі робіў.
  6. 86
    смаркулька — газоўка.
    Бацька рана смаркульку запаліць, начысціць бульбы й надзярэць, а потым мама устаніць.
  7. 87
    смуголы — блякла-чырвоны, ружаваты.
    Смуголая ўся скрозь морква, яна далікатная, псуецца.
  8. 88
    смуголь — загарэлы, зрудзелы на сонцы.
    А мой жа ты смугалёк, гарыш, як вугалёк.
  9. 89
    смыль, смылень — паленае, смылелае.
    Смыллю смярдзіць - дыхаць нечым. Кінь ты гэты смылень у вогнішча.
  10. 90
    смычыць — хутка йграць на скрыпцы.
    Піліп так смычыць, ногі самі ў скокі йдуць. От смычыць!
  11. 91
    смяляк — смелы, небаязкі.
    Не пабаіцца смяляк выцадзіць самагонкі гляк.
  12. 92
    смяхуха — смяшлівая, рагатуха, весялуха.
    Такая смяхуха - звініць і звініць.
  13. 93
    сняжніца — снег з вадой.
    А на балоці сняжніца - ні падыйсці, ні пад'ехаць.
  14. 94
    сонніца — санлівасць, сон.
    Сонніца напала на яго, ідзець і спіць.
  15. 95
    сопкая — разварыстая (пра бульбу).
    Сопкай бульбы купілі, адно аб'ядзенне.
  16. 96
    соснік — хвойнік, сасоннік.
    З сосніку паздзірана кара машынамі.
  17. 97
    соўнейка — сонейка, звычайна, як ласкавы зварот.
    Соўнейка ты маё яснае.
  18. 98
    спавагі — паволі, няспешна.
    Спавагі кладзі на вагі. Я спяшаюся, а яны спавагі робюць.
  19. 99
    спавалу — спакойна, няспешна.
    Еш спавалу, сабакі ж ня гоняцца.
  20. 100
    спавілкі — пялюшкі.
    Тады Валодзька яшчэ ў спавілках быў.

Паведаміць пра недакладнасьць