На запыт знайшлося 220 артыкулаў

  1. 101
    спагадзіна — спагада, разуменне.
    Ні дня, ні гадзіны німа спагадзіны.
  2. 102
    спадарожыцца — здарожыцца, стаміцца ад хады.
    Спадарожылася кума, і рады німа.
  3. 103
    спадкі, спажыткі — спадчына; яшчэ — ежа, папаска.
    Усе спадкі жонцы асталіся. У яе ёсь спажыткі, ад мужыка перайшлі. Даў Бог дзень, дась і спажытак (пажытак).
  4. 104
    спалатнець — звянуць, страціць клёк.
    Грыжанка спалатнела, морква палатном, сок выйшаў.
  5. 105
    спанталычыцца — збіцца з толку.
    Спанталычылася я гладка ад гэтай хаданіны.
  6. 106
    спарадкаваць — навесці парадак, давесці да толку.
    Усё спарадкавай, тады гуляй.
  7. 107
    спатыкаць — сустрэць.
    Ішлі з магільніка й спатыкаюць яе.
  8. 108
    спашнік, спаршнік — той, хто ўзорвае гарод.
    Спашніку гэнаму, мусіць, наліеш выпіць. Спаршнікі, яны пахалі зямлю ў пана, арандавалі як-бы.
  9. 109
    спешка — гатунак ранняй бульбы.
    І спешкі пасадзілі многа, і пазной.
  10. 110
    спірацца — адмаўляцца ад сваіх слоў, адгаворвацца.
    Брэшаць як наняты й яшчэ спіраіцца.
  11. 111
    спірко — заядлы ў спрэчках, неўступака.
    Спірко як упрэцца, не саступіць, хоць усярэцца.
  12. 112
    спісяжыць — схвастаць.
    Так спіну пугай спісяжыў, каб дзе жывая мясцінка засталася.
  13. 113
    сплёткі — плёткі, чуткі.
    Разносіць сплёткі па вуліцы на сваім языку, як сарока на хвасце.
  14. 114
    справіцца — паспець.
    Ужо справіўся сад вырасці.
  15. 115
    справункі — клопат, з якім трэба справіцца.
    Не к спеху гэтыя справункі. У кажнай Матрункі свае справункі.
  16. 116
    спраўка — калі гаспадар управіцца з усімі работамі - у яго спраўка.
    Дайце Саўку спраўку.
  17. 117
    спрытната — спрыт, умельства.
    Ён ня сілай, а спрытнатой бярэць.
  18. 118
    спярэкацца — сысціся цесна, загарадзіць адзін аднаму выхад.
    Спярэкаліся ў дзвярах і ніяк не размінуцца.
  19. 119
    спяцовы — спецыяльны, рабочы.
    Нашто мне спяцовая адзежа?
  20. 120
    спяшок — ранняя капуста; яшчэ — хто спяшаецца, тарапун.
    Не спяшайся, спяшок, дагоніць шашок.

Паведаміць пра недакладнасьць