На запыт знайшлося 220 артыкулаў

  1. 181
    сушчэль — высахлае, выпетранае.
    Адзін сушчэль астаўся на полі.
  2. 182
    схварэць — спакутавацца ад хваробы.
    Так схварэўся, што ніяк ня можаць клёку ўзяць.
  3. 183
    схліпацца — заходзіцца ад плачу, дрыжаць ад холаду, кпліва смяяцца (аж захліпацца).
    Малы схліпаіцца ад плачу. Ну што ты, старая, схліпаішся?
  4. 184
    сходаваць — здужаць, перасіліць.
    Ня так лёгка сходаваць яго, як здаецца.
  5. 185
    сценкі — абалонка ў клёцак «з душамі».
    Клёцку адну разламіла, толькі сценку з'ела, а «душу» й клёцку ня ела.
  6. 186
    сцінацца — сціскацца, закрываць рот.
    У яе рот век не сцінаецца.
  7. 187
    сціняцца — хадзіць сценем (ценем), як прывід, сноўдацца.
    Сціняіцца па хаці з кута ў кут, занятку сабе не знойдзіць. Сціняіцца па двары, німа чым добрым заняцца.
  8. 188
    сціплы — маўклівы (маўчлівы).
    Бацька быў гаваркі, а Васіль па маме, болі такі сціплы.
  9. 189
    сціпны — спрытны, зручны.
    Сціпны малец любую ўгаворыць.
    (Той жа корань, што й у слове дасціпны.)
  10. 190
    сцірка — анучка сціраць са стала.
    У іх ні сціркі, ні заціркі.
  11. 191
    сціснуць — схапіцца марозам.
    К вечару яшчэ мароз снег такі сцісніць.
  12. 192
    сціх — супакой, цішыня.
    Гам замоўк, і сціх настаў. Крычала - сціху ей не было.
  13. 193
    сціха — памалу, паволі.
    Сціха пачынай, каб скарэй скончыць.
  14. 194
    сцюцюрыцца, сцяцюрыцца, счучурыцца — прытуліцца, сціснуцца, скружніцца, суцішыцца.
    Як толькі вечар, яны каля бацькі сцюцюрацца. Малы з холаду сцяцюрыўся, аж будзіць балюча. Селі пад ёлачку, счучурыліся ўдваіх.
  15. 195
    сцяг, сцяга — шмат, цуг, юрма.
    На хаўтурах народу сцяг. Пуцукі сцягой з пякарні на млын ішлі.
    (І сцяг (штандар), магчыма, ад сцягваць, зводзіць разам, гуртаваць.)
  16. 196
    сцянецціка — высахлы чалавек, ад якога хіба што сцень (прывід) застаўся.
    Адно сцянецціка ад яго й засталося, дзе той здаравяка-красняк?
  17. 197
    счупіцца — завязаць бойку.
    Нізавошта счупіліся, не развесці.
    (Брацца за чубы.)
  18. 198
    счыняцца — зачыняцца.
    Людзі йдуць і йдуць - дзверы не счыняюцца.
  19. 199
    сшыетны — худы.
    Вярнуўся Стахван з турмы - і такі сшыетны, не пазнаць.
  20. 200
    сынні — сынаў.
    Дорага абходзіцца сынні «дзякуй». Сынняя ласка жывець да вяселля.

Паведаміць пра недакладнасьць