На запыт знайшлося 220 артыкулаў

  1. 61
    скатаваць — замучыць, наздзекавацца.
    Яны яго скатавалі - чуць жывым пусцілі.
  2. 62
    склезень — ледзь жывы, змарнелы.
    Склезень, дый толькі, адна скура ды скабы.
  3. 63
    склёпіста — зладжана, падагнана, прадумана.
    Трэба ж, каб было склёпіста.
  4. 64
    скняга — скнара.
    Скняга над кажнай капейкай трасецца.
  5. 65
    скорчыцца — сканаць.
    Ждуць, пакуль я скорчуся.
  6. 66
    скрабацца — корпацца.
    Паціхеньку каля дому скрабаўся.
  7. 67
    скрогат — скрыгат, скрыгатанне.
    Ад скрогату пустых жорнаў цела шэрхла.
  8. 68
    скружніцца — скруціцца, стуліцца.
    Воўка лёг на дзвярыну, скружніўся й заснуў.
  9. 69
    скрузонне — наваколле, свет.
    На дварэ такая завіруха ўзнялася, што, здаецца, усё скрузоння праваліцца.
  10. 70
    скрыпець — ліпець.
    Жывець жа, скрыпіць, як кола нямазаная.
  11. 71
    скукарэжыць — скруціць, сагнуць.
    Як скукарэжыла галаву й плечы болямі, не разагнуцца.
  12. 72
    скуматы — шматкі, кавалачкі, акраўкі.
    Нічога з гэтых скуматоў не пашыіш.
  13. 73
    скумаціць — шкуматаць, клычыць.
    Прышлі, а сабака авечку скумаціць.
  14. 74
    скупаваць — скнарыцца, скупіцца.
    Скупы скупуіць, а чорт мех гатуіць.
  15. 75
    скупінда — скупы, сквапны.
    У гэтай скупінды зімой лёду не разжывешся.
  16. 76
    скуралуп — жывадзёр; яшчэ — сквапны, бязлітасны.
    Той скуралуп і з жывога й з мёртвага скуру злупіць, абы грошы.
  17. 77
    слаба — мала.
    У мяне дробязі слаба, трошкі буйнейшых грошы ёсь.
  18. 78
    слабіна — слабак.
    Такая слабіна - вецер валіць яго.
  19. 79
    следнічок — след.
    Нядаўна зайчык праскакаў, яшчэ следнічок цэлы.
  20. 80
    слізгота — слізкасць, коўзкасць.
    Абы глынуць, пацягнуўся па такой слізгоці.

Паведаміць пра недакладнасьць