На запыт знайшлося 220 артыкулаў

  1. 161
    суды — два вядры.
    Жыву адна - і суды вады некаму прынесці. Я сваей бабцы судцы вады ўкінуў. (На слых чуецца - сучцы; гукавая гульня.)
  2. 162
    суколіна — лазіна, якой абвязваюць калкі плоту.
    Нарэзаў добрай лазы на суколіны.
  3. 163
    суконнікі — дранікі, дзяронікі, бліны з дранай бульбы, звычайна посныя; яшчэ — суконныя буркі, абутак з ваты й сукна. Вата абкладаецца сукном, фастрыгуецца (строчыцца) машынкай, потым выкройваецца па назе й сшываецца. Каб было суха назе, надзяваюць галёшы.
    Хоць суконнікаў ды спяку табе на снядання. Ногі я ў суконнікі стаўлю, мне й цёпла: балазе ў бурках назе.
  4. 164
    сукрысты — кучаравы.
    Выйду я на рэчаньку, // Выйду я на быструю. // Ці ня ўбачу я сваю // Мілую сукрыстую.
  5. 165
    сумесніца — сумесная праца, справа, сумеснае вядзенне гаспадаркі.
    Ах, гэта сумесніца-каламесніца.
  6. 166
    супрадкі — попрадкі.
    Прышлі на супрадкі, гудзяць калаўроты; дзіцёнак выйшаў на двор, ваўкі ўкралі, у лесі кашульку толькі знайшлі.
  7. 167
    сусвецце — людзі, наезджыя з усяго свету.
    Усё сусвецця з'ехалася да нас, сваіх мала засталося.
  8. 168
    суседзька — сусед (ласкава).
    А мне мой суседзька й за брата бліжэй.
  9. 169
    сустрэнец — сустрэчны.
    Ня кожны сустрэніц табе добры дзядзька.
  10. 170
    сухабздзеліна — худая, ценькая.
    Такая сухабздзеліна зробілася, аж звініць.
  11. 171
    сухалі — высушаныя дровы.
    Сухалі добра гараць, а ад макрацця толькі дым.
  12. 172
    сухаліна — высахлы сасоннік, ельнік.
    Каб дзе здаровая дзерава - адна сухаліна. Сухаліну яловую звалілі й прывязлі на дровы.
  13. 173
    сухапуць — сухая, нягразкая дарога.
    Чуць выбіўся з балота на сухапуць.
  14. 174
    сухапяткі — людзі без пэўных заняткаў.
    Вушацкія сухапяткі то й робяць, што цягаюцца па вуліцы цэлы дзень.
  15. 175
    сухата — засуха, засуш.
    Ад сухаты бульбі добра не было.
  16. 176
    сухлей — ссохлы.
    Гэнага сухлея й вецір убакі водзіць.
  17. 177
    сухлец — перасушаны.
    Пірог - такі сухлец, не ўкусіць.
  18. 178
    сучкі — калючкі.
    У сабакі ўвесь хвост у сучках, усе гароды выбегаў.
  19. 179
    сучэначка — маленькая сучачка (і з ласкавым адценнем пра дачку, унучку).
    І сучэначка лашчыцца, каб чым абнашчыцца.
  20. 180
    сушонікі — грыбы, якія сушаць.
    Сёлета сушонікаў цэлую торбу насушыла.

Паведаміць пра недакладнасьць