201 абацтва, -а, н. Каталіцкі манастыр са сваімі ўладаннямі. 202 абачлівасць, -і, ж. Уласцівасць абачлівага. 203 абачлівы, -ая, -ае. Асцярожны, разважлівы, прадбачлівы. Абачлівы чалавек. // Абдуманы, узважаны. Абачлівы ўчынак. 204 абаяльнасць, -і, ж. Уласцівасць абаяльнага. Аднак, калі чалавек вельмі ўдачлівы па прыродзе, то і пад старасць не траціць пэўнай абаяльнасці. Кулакоўскі. 205 абаяльны, -ая, -ае. Поўны абаяння; прывабны, чароўны. Абаяльны вобраз. Абаяльная сіла народнай паэзіі. 206 абаянне, -я, н. Прыцягальная сіла каго-, чаго-н.; прывабнасць. Абаянне маладосці. Знаходзіцца пад абаяннем музыкі. 207 аббегаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Тое, што і абабегчы (у 3 знач.) з адценнем паўторнасці дзеяння. 208 аббегчы, -бягу, -бяжыш, -бяжыць; -бяжым, -бежыце; зак., каго-што. Тое, што і абабегчы. 209 аббудавацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; зак. Разм. Пабудаваць сабе жыллё і ўсе неабходныя гаспадарчыя будынкі. 210 аббудаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., што. Пабудаваць будынкі вакол чаго-н. 211 аббудоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аббудоўваць-аббудаваць. 212 аббудоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да аббудавацца. 2. Зал. да аббудоўваць. 213 аббудоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аббудаваць. 214 аббэрсаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аббэрсаць. 215 аббэрсаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Неахайна абвязаць што-н., аблытаць вяроўкай, шпагацінай і пад. 216 аббэрсваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аббэрсаць. 217 аббягаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аббегчы, аббегаць. 218 абвадненне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвадняць — абвадніць. Штучнае абвадненне. 219 абвадніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., што. Забяспечыць вадой, пабудаваўшы сістэму каналаў, сажалак, калодзежаў і пад. Абвадніць пустыню. Абвадніць рысавыя плантацыі.… 220 абвадняльны, -ая, -ае. Звязаны з абвадненнем; прызначаны для абваднення. Абвадняльныя работы. Абвадняльны канал. Абвадняльная сістэма.