181 абаротак, -тку, м. Разм. Тое, што і абарот (у 3 знач.). 182 абаротлівасць, -і, ж. Уласцівасць абаротлівага. 183 абаротлівы, -ая, -ае. Той, хто ўмела вядзе справы; вынаходлівы, энергічны. Чыкілевіч — абаротлівы, кемлівы чалавек, спрытны гаспадар, жыве наводшыбе. Колас. 184 абаротнасць, -і, ж. Спец. Колькасць абаротаў (кола, вала і пад.) за пэўны прамежак часу. Высокая абаротнасць матора. 185 абаротны, -ая, -ае. Спец. 1. Які прызначаны для абароту, знаходзіцца ў абароце (у 3 знач.). Абаротныя сродкі. Абаротны капітал. Абаротны баланс. 2. Які прызначаны… 186 абароцісты, -ая, -ае. Разм. Тое, што і абаротлівы. 187 абарочванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абарочваць. 188 абарочвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абярнуцца. 2. Зал. да абарочваць. 189 абарочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абярнуць (у 1-4 знач.). 190 абартыўны, -ая, -ае. 1. Накіраваны на спыненне якога-н. працэсу, хваробы і пад. Абартыўныя сродкі. Абартыўнае лячэнне. 2. Спец. Які спыніў сваё развіццё ў самым… 191 абарыген гл. абарыгены. 192 абарыгенны, -ая, -ае. Мясцовы, мясцовага паходжання. Абарыгеннае насельніцтва. Абарыгенная парода жывёлы. 193 абарыгены, -аў; адз. абарыген, -а, м. 1. Першыя пасяленцы, карэнныя жыхары краіны, мясцовасці; туземцы, аўтахтоны. Абарыгены Камчаткі. 2. Арганізмы, якія ўзніклі… 194 абаспацца, -сплюся, -спішся, -спіцца; зак. Разм. Перабраць меру ў сне. [Галя:] — Ад гультайства можна абаспацца і нават апухнуць. Сабаленка. 195 абассацца, -ссуся, -ссешся, -сеецца; зак. Разм. Ссучы, перабраць меру. Тут аднаго хачу, нарэшце, я: Над байкаю мая каб не прапала праца, — Хай помніць кожнае ліслівае… 196 абат, -а, М абаце, м. 1. Ігумен каталіцкага мужчынскага манастыра. 2. У Францыі — назва каталіцкага свяшчэнніка. [Лац. abbas, abbatis з сір.] 197 абаткнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абаткнуць. 198 абаткнуць, -ткну, -ткнеш, -ткне; -ткнём, -ткняце; зак., што. 1. Заткнуць, заканапаціць чым-н. дзіркі, пазы і пад. Абаткнуць сцены мохам. Абаткнуць і засмаліць… 199 абатыса, -ы, ж. Ігумення каталіцкага жаночага манастыра. [Лац. abbatissa] 200 абацкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да абата, абацтва.