141 абаправаць, -аю, -аеш, -ае. Незак.да абапрэць. 142 абапрэлы, -ая, -ае. Аб чым-н., што абгніло, папрэла з усіх бакоў. Гумно са стрэшкай пасівелай, Абросшай мохам, абапрэлай, Прыгрэбнік, хата — ўсё дачыста Казала… 143 абапрэць, -прэю, -прэеш, -прэе; зак. Папрэць з усіх бакоў. 144 абапяць, -пну, -пнеш, -пне; -пнём, -пняце; зак., каго-што. Абцягнуць чым-н. (дротам, тканінай, сеткай і пад.). Абапяць пасевы дротам. 145 абараназдольнасць, -і, ж. Валоданні ўсімі неабходнымі для абароны сродкамі; гатоўнасць да абароны. Мацаваць абараназдольнасць Савецкай дзяржавы. 146 абараназдольны, -ая, -ае. Здольны, падрыхтаваны да абароны. 147 абаранак, -нка, м. 1. Булачны выраб з заварнога цеста, закручанага кольцам. І любяць дзеда Юрку ўнукі, Яны цалуюць яму рукі, А дзед у плечы іх цалуе І абаранкам… 148 абараначнік, -а, м. Разм. Той, хто пячэ або прадае абаранкі. 149 абараначніца, -ы, ж. Разм. Жан.да абараначнік. 150 абараначны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абаранка. 151 абараніцца, абаранюся, абаронішся, абароніцца. Зак. да абараняцца (у 1 знач.). 152 абараніць, абараню, абаронішся, абароніцца. Зак. да абараняць. 153 абараны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абараць. 154 абараняльны, -ая, ае. Тое, што і абарончы. 155 абараняцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1. Адбіваць напад праціўніка, ворага. Звычайна.. [янот] стараецца схавацца ў нару, але калі яго дагналі і ратунку няма,… 156 абараняць, -яю, -яеш, -яе; незак., каго- што. 1. Адбіваць напад, засцерагаць ад нападу, непрыязных або варожых дзеянняў. Маладыя калгаснікі пайшлі ў Чырвоную Армію… 157 абараць, -ару, -арэш, -арэ; -аром, -араце, зак., што. Узараць зямлю вакол чаго-н. Абараць яблыню. Абараць участак лесу. 158 абарачальнасць1, -і, ж. 1. Спец. Перамяшчэнне транспартных сродкаў туды і назад, рух са зваротам да зыходнага месца за пэўны прамежак часу. Абарачальнасць вагонаў.… 159 абарачальнасць2, -і, ж. Спец. Уласцівасць абарачальнага. Абарачальнасць хімічных рэакцый. 160 абарачальны, -ая, -ае. Спец. Здольны вяртацца ў свой першапачатковы, зыходны стан. Абарачальныя працэсы. Абарачальныя рэакцыі.