121 абамшэлы, -ая, -ае. Тое, што і абымшэлы. 122 абамшэць, -эе; зак. Тое, што і абымшэць. 123 абанемент, -а, М -нце, м. Права на карыстанне чым-н. пэўны час, а таксама дакумент на гэта права. Абанемент у тэатр. [Фр. abonnement.] 124 абанементны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абанемента. Абанементная плата. Абанементны канцэрт. 125 абанент, -а, М -нце, м. Асоба, якая мае абанемент. [Ням. Abonnent ад фр.] 126 абанентны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абанента. Абанентны аддзел. 127 абаненцкі, -ая, -ае. Які ўласцівы абаненту, належыць яму. Абаненцкія месцы ў тэатры. 128 абаніраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абаніраваць. 129 абаніравацца, -руюся, -руешся, -руецца; зак. і незак. Уст. Набыць (набываць) абанемент. Абаніравацца на чытанне кніг у бібліятэцы. 130 абаніраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., каго-што. Уст. Атрымаць (атрымліваць) па абанеменце; набыць (набываць) права карыстання чым-н. на пэўны тэрмін. 131 абанкруціцца, -ручуся, -руцішся, -руціцца; зак. Зрабіцца неплацежаздольным даўжніком. Фірма, якой.. [Марцін] дастаўляў свіней, абанкруцілася. Карпюк. // перан. Пацярпець… 132 абапал. 1. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. выражае прасторавыя адносіны. Паказвае на размяшчэнне з абодвух бакоў чаго-н. Часам па лесе, што абапал выбоістага… 133 абаперці, -пру, -прэш, -прэ; -пром, -праце; пр. абапёр, -перла; зак., каго-што, аб што, на што. Паставіць, прыставіць, упіраючы ў што-н., каб надаць чаму-н. большую… 134 абаперціся, -пруся, -прэшся, -прэцца; -промся, -працеся; пр. абапёрся, -перлася; зак. 1. на каго-што. Налегчы на каго-, што-н., пераносячы на яго частку цяжару… 135 абапёрты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абаперці. 136 абапіцца, -п'юся, -п'ешся, -п'ецца; п'ёмся, -п'яцеся; пр. абапіўся, апілася, апілося; зак. Прычыніць сабе шкоду, выпіўшы чаго-н. звыш меры. Ну, а дожджык? Той… 137 абапіць, -п'ю, -п'еш, -п'е; -п'ём, -п'яце: пр. абапіў, апіла, апіло; зак., каго. Разм. Увесці каго-н. у страту, выпіўшы за яго кошт. [Патапчык:] — Ды не трымай… 138 абапнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абапнуць. 139 абапнуцца, -пнуся, -пнешся, -пнецца; -пнёмся, -пняцеся; зак. Разм. Накрыцца, ахінуцца чым-н. ад дажджу або ветру. 140 абапнуць, -пну, -пнеш, -пне; -пнём; -пняце; зак., каго, чым. Накрыць, ахінуць каго-, што-н. плашчом, брызентам, хусткай ад дажджу або ветру.